3 лютага 2018 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Анатоля Іванавіча Разановіча (1958), пісьменніка, журналіста
Анатоль Іванавіч Разановіч нарадзіўся ў вёсцы Рубель Столінскага раёна Брэсцкай вобласці 3 лютага 1958 года. Жаданне пісаць прыйшло да хлапчука яшчэ ў школьныя гады — тады з’явіліся яго першыя вершы, якія неўзабаве былі надрукаваны ў раённай газеце «Навіны Палесся». З цягам часу асноўнымі ў творчым лёсе Анатоля Разановіча сталі празаічныя жанры.
3 кастрычніка 2018 г. — 370 гадоў з пачатку Давыд-Гарадоцкага паўстання (1648–1649) у антыфеадальную вайну ўкраінскага і беларускага народаў
Антыфеадальная казацка-сялянская вайна рускага (украінскага і беларускага) народа пачалася ў 1648 годзе, вялася за захаванне сваёй праваслаўнай веры, за ўратаванне ад прыгнёту польскіх паноў і за стварэнне сваёй дзяржаўнасці. На яе чале стаяў гетман Багдан Хмяльніцкі (каля 1595–1657). Удзельнікі паўстання аб’яўляліся казакамі, а сам удзел у ім называўся казакаваннем. Асноўная маса паўстанцаў была сялянамі і прыроднымі казакамі, а таксама ўдзельнічалі мяшчане і дробнае праваслаўнае духавенства.
10 кастрычнiка 2017 г. – 60 гадоў з дня нараджэння Леаніда Васільевіча Дранько-Майсюка (1957), паэта, празаіка
Леанід Васільевіч Дранько-Майсюк нарадзiўся 10 кастрычнiка 1957 года ў горадзе Давыд-Гарадку Столiнскага раёна Брэсцкай вобласцi ў рабочай сям’i. Першыя вершы друкавалiся ў раённай газеце «Навiны Палесся» з 1972 года.
27 мая 2017 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Мікалая Іосіфавіча Юрчука (1942), вучонага-матэматыка, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1996)
Мікалай Іосіфавіч Юрчук нарадзіўся 27 мая 1942 года ў вёсцы Дубенец Беражноўскага сельсавета Столінскага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. У 1961–1966 гг. вучыўся на матэматычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, затым паступіў у аспірантуру, якую закончыў у 1969 годзе.
31 студзеня 2017 г. — 55 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Валянцінавіча Дранца (1962), скульптара, педагога, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002)
Аляксандр Валянцінавіч Дранец нарадзіўся 31 студзеня 1962 года ў вёсцы Харомск Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчаму мастацтву. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1987), творчыя акадэмічныя майстэрні Міністэрства культуры Беларусі (1993). Вучыўся ў А. Анікейчыка, А. Арцімовіча, З. Азгура.
1 студзеня 2017 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Георгія Васільевіча Марчука (1947), празаіка, драматурга, кінасцэнарыста, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996)
Георгій Васільевіч Марчук нарадзіўся 1 студзеня 1947 года ў г. Давыд-Гарадку Пінскай вобласці (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і шаўца. Рана застаўся без маці, жыў з дзедам і бабуляй. Пасля заканчэння СШ № 2 г. Давыд-Гарадка (1965) спрабаваў паступіць ва Усесаюзны інстытут кінематаграфіі, але няўдала. Працаваў кіраўніком драматычнага гуртка Давыд-Гарадоцкага ГДК, метадыстам Столінскага РДК. На старонках раённай газеты «Навіны Палесся» з 1966 года з’яўляюцца яго першыя гумарэскі, рэцэнзіі і апавяданні.
23 кастрычніка 2017 г. – 75 гадоў з дня нараджэння Івана Піліпавіча Супрунчыка (1942), народнага майстра Беларусі, разьбяра па дрэве, мастака, этнографа
Іван Піліпавіч Супрунчык нарадзіўся 23 кастрычніка 1942 года ў вёсцы Цераблічы Давыд-Гарадоцкага раёна Пінскай вобласці (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У Піліпа Фядотавіча (1910–1944) і Аксінні Сцяпанаўны Супрунчык (1913–2000) ён быў чацвёртым. Бацька загінуў на фронце ў час вызвалення Польшчы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
11 жніўня 2016 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Пятра Кузьміча Раіны (1921–1994), пратаіярэя, удзельніка вызвалення Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Пётр Кузьміч Раіна нарадзіўся 11 жніўня 1921 года ў г. Давыд-Гарадку Столінскага павета Палескага ваяводства (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці). Яго бацька, Кузьма (Косьма, Косма) Пятровіч Раіна (1898–1971), служыў настаяцелем царквы, быў патомным праваслаўным святаром. Дзед плаваў на расійскіх ваенных караблях і памёр ад ран, атрыманых у бітве пры Порт-Артуры. У сям’і было сямёра дзяцей. З малых гадоў Пётр меў намер у сане святара служыць Богу і людзям.
Пётр Раіна закончыў Варшаўскі метрапалітальны інтэрнат, адначасова вучыўся ў свецкай гімназіі імя А. Міцкевіча. Быў на канікулах у в. Хойна Пінскага павета (цяпер Пінскага раёна), дзе тады бацька служыў настаяцелем Свята-Васкрасенскай царквы (пабудавана ў 1872 г.), у гэты час пачалася Другая сусветная вайна.
7 снежня 2017 г. – 75 гадоў з дня нараджэння Васіля Дзмітрыевіча Ліцьвінкі (1941–2007), беларускага фалькларыста
Васіль Дзмітрыевіч Ліцьвінка нарадзіўся 7 снежня 1941 года ў вёсцы Верхні Церабяжоў Столінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1958 годзе выкладаў беларускую мову, літаратуру і спевы ў сямігодцы вёскі Лука. У 1960–1964 гадах служыў на Ваенна-марскім флоце СССР: радыёсувязістам на крэйсеры «Дзяржынскі» Чарнаморскага флоту.
2016 г. – 80 гадоў з часу адкрыцця Давыд-Гарадоцкага гарадзішча, помніка археалогіі ХІІ ст. (1936; Столінскі раён)
У мястэчку Давыд-Гарадок Столінскага павета Палескага ваяводства (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) 6 мая 1936 года ўспыхнуў вялікі пажар. Згарэла драўляная Васкрасенская царква, якая з пачатку ХІХ ст. стаяла на Замкавай гары на беразе ракі Гарынь, і больш за 100 дамоў.